Тэатр

Галоўная дзейнасць тэатру “Крылы халопа”: стварэнне спектакляў, праца тэатральных студый, адукацыйныя мерапрыемствы ў галіне сучаснага тэатральнага мастацтва (лекцыі, сустрэчы, паказы), рэалізацыя тэатральных праграм і праектаў, у тым ліку з дзецьмі і людзьмі з інваліднасцю, праца тэатральнай бібліятэкі, абмен досьведам с тэарэтыкамі і практыкамі з Беларусі і іншых краінаў.

У 2016 годзе тэатрам была адчынена Школа Калектыўнага Мастацтва, у рамках якой пачалі працу акторскія студыі для дарослых. Галоўнай мэтай Школы з’яўляецца развіццё навыкаў індывідуальнай і калектыўнай творчасці, фарміраванне крытычнага падыходу да праблемаў соцыуму і магчымасцяў ператварыць яго ў тэатральнай і мастацкай форме.

Прастора КХ

Прастора КХ (Крылы Халопа) - незалежная культурная прастора ў Брэсце. Адчынена ў 2014 годзе тэатрам “Крылы халопа”. Прастора КХ - гэта пляцоўка для адукацыйнай, прэзентацыённай, даследчай працы і камунікацыі ў галіне тэатра, сучаснага мастацтва, нефармальнай адукацыі. Праца КХ накіравана на актывізацыю культурнага жыцця ў рэгіёне і Беларусі, актывізацыю лакальных ініцыятыў. Прастора КХ адчынена для рэалізацыі праектаў лакальнай супольнасці ў галіне мастацтва і адукацыі, накіравана на фарміраванне актыўнай пазіцыі ўдзелу і ўплыву на сваё жыццё і жыццё супольнасці. Прастора КХ працуе як галерэя, улічваючы дэфіцыт галерэйных прастораў у Беларусі. Галоўнымі мэтамі ў гэтым накірунку КХ вызначае прысутнасць беларускага і замежнага сучаснага мастацтва ў публічнай прасторы Брэста, падтрымку крытычнага і актуальнага мастацтва, у тым ліку праектаў, накіраваных на інклюзію “выключаных” па розным прычынам мастакоў, стварэнне пляцоўкі для междысцыплінарнага дыялогу, лакальнай і міжнароднай супрацы, удзел ў беларускіх і міжнародных праектах выставаў.